- Беларуская мова. 10 клас
- § 32-3. Утварэнне і правапіс прыслоўяў. Марфалагічны разбор прыслоўя
- Правіла
- 16.Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.
- 17.Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- 18.Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- Ступені параўнання прыслоўяў
- Ступені параўнання прыслоўяў
- Вышэйшая ступень параўнання мае простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад пачатковай формы прыслоўя пры дапамозе суфіксаў —ей, — эй, — ай (далёка – далей, прыгожа – прыгажэй), а таксама шляхам замены кораня з далучэннем суфікса -ш (добра – лепш, але ёсць і форма лепей, мала – менш, але і меней, дрэнна – горш і горай). Да гэтых формаў могуць далучацца і прыслоўі куды, яшчэ: працаваць куды лепш, бегчы яшчэ хутчэй. Трэба запомніць, што пры ўтварэнні формы параўнання прыслоўяў можа адбывацца чаргаванне зычных (доўга – даўжэй, суха – сушэй), а таксама выпадзенне суфіксаў –к-/-ок-/-ёк- (далёка – далей, шырока – шырэй).
- Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую і складаную формы. Простая форма ўвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені (менш – найменш, далей – найдалей). Аднак прыслоўі з прыстаўкай най- (за выключэннем словаў найбольш, найменш, найгорш, найлепш) у мове ўжываюцца не вельмі актыўна.
- Прыслоўе асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання
- Прыслоуе.Разрады прыслоуяу.Правапiс прыслоуяу.Асаблiвасцi утварэння i ужывання ступеняу параунання прыслоуяу
Беларуская мова. 10 клас
§ 32-3. Утварэнне і правапіс прыслоўяў. Марфалагічны разбор прыслоўя
Правіла
Прыслоўі ўтвараюцца ад розных часцін мовы прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным спосабамі, спосабам словаскладання.
Суфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў: зіма — зімой, высокі — высока, трое — тройчы, валіць — валам, блізка — блізютка.
Прыставачным спосабам прыслоўі часцей за ўсё ўтвараюцца ад саміх прыслоўяў: шмат — няшмат, густа — загуста, воддаль — наводдаль.
Прыставачна-суфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў: верх — даверху, беларускі — па-беларуску, ваш — па-вашаму, трое — утрая, перастаць — бесперастанку, перамяшаць — уперамешку, мала — памалу.
Складаныя прыслоўі ўтвараюцца шляхам зліцця займенніка з назоўнікам (штовечар, штогод), далучэння да пытальна-адноснага прыслоўя адмоўнага займеннікавага прыслоўя (дзе-нідзе, як-ніяк), далучэння да першага кампанента паў- (ад напалову) прыслоўяў, асновы назоўніка, прыставак і суфіксаў (жартам — паўжартам), шляхам паўтору аднолькавых, блізкіх ці антанімічных слоў (далёка-далёка, туды-сюды).
Источник
16.Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.
17.Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.
18.Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Кожная нацыянальная мова на працягу свайго развіцця выпрацоýвае і замацоýвае грамадска ýсвядомленыя нормы ýжывання выяýленчых сродкаý, якія з’яýляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляý мовы. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў).
У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога.
Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.
Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.
Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.
Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.
Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.
Источник
Ступені параўнання прыслоўяў
Ступені параўнання прыслоўяў
Ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую — утвараюць толькі якасныя прыслоўі з суфіксам -а- кшталту словаў далёка, добра, прыгожа.
Вышэйшая ступень параўнання мае простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад пачатковай формы прыслоўя пры дапамозе суфіксаў —ей, — эй, — ай (далёка – далей, прыгожа – прыгажэй), а таксама шляхам замены кораня з далучэннем суфікса -ш (добра – лепш, але ёсць і форма лепей, мала – менш, але і меней, дрэнна – горш і горай). Да гэтых формаў могуць далучацца і прыслоўі куды, яшчэ: працаваць куды лепш, бегчы яшчэ хутчэй. Трэба запомніць, што пры ўтварэнні формы параўнання прыслоўяў можа адбывацца чаргаванне зычных (доўга – даўжэй, суха – сушэй), а таксама выпадзенне суфіксаў –к-/-ок-/-ёк- (далёка – далей, шырока – шырэй).
Складаная, або апісальная, форма ўтвараецца пра дапамозе спалучэння прыслоўяў са словамі больш, менш (больш далёка, менш важна). Аднак такім шляхам нельга ўтварыць апісальную форму ад прыслоўяў многа ці мала.
Нельга забывацца на тое, што пасля вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў мусіць ужывацца прыназоўнік за (піша лепш за яе) або параўнальная канструкцыя са злучнікам чым (як): Міхась піша дыктоўкі лепш, чым Антось.
Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую і складаную формы. Простая форма ўвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені (менш – найменш, далей – найдалей). Аднак прыслоўі з прыстаўкай най- (за выключэннем словаў найбольш, найменш, найгорш, найлепш) у мове ўжываюцца не вельмі актыўна.
Складаная форма ўтвараецца спалучэннем прыслоўяў са словамі найбольш, найменш (найбольш важна, найменш складана), а таксама спалучэннем формаў вышэйшай ступені са словамі за ўсё, за ўсіх (менш за ўсё, больш за ўсіх). Да прыслоўяў з прыстаўкай най- могуць далучацца часціцы як, чым, што з мэтай узмацнення значэння найвышэйшай ступені: зрабіць як найлепш, пабегчы чым найхутчэй.
Важна не блытаць ужыванне формаў параўнання прыслоўяў і прыметнікаў у нашай мове. Запомніце, што прыслоўі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання заўсёды паясняюць дзеяслоў (гаварыць хутчэй, зрабіць найлепш), у той час як ступені параўнання прыметнікаў дапасоўваюцца да назоўнікаў (хутчэйшая хада, найлепшая праца). Змяшэнне гэтых формаў звычайна адбываецца пад уплывам рускай мовы і ў нашай мове з’яўляецца памылкай.
Напішыце простую форму вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў:
Источник
Прыслоўе асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання
1. Прыметнік vetus, eris — стары ўтварае ступені параўнання ад прыметніка vetustus, a, um з такім самым значэннем: vetust-ior, -ius — старэйшы, vetust-issim-us, a, um — найстарэйшы. У найвышэйшай ступені часцей выступае форма з суфіксам -rim-, які далучаецца да асновы прыметніка vetus, eris: veter-rim-us, a, um.
2. У складаных прыметнікаў на —dicus, —ficus, —volus пры ўтварэнні ступеней параўнання паміж асновай і суфіксам -ior, -ius або -issim- выступае яшчэ адзін суфікс —ent—. Напрыклад:
maledic-ent-issim-us, a, um
зламоўнейшы, ая, ае
найзламоўнейшы, ая, ае
magnificus, a, um
magnific-ent-issim-us, a, um
велічнейшы, ая, ае
benevol-ent-issim-us, a, um
добразычлівы, ая, ае
добразычлівейшы, ая, ае
найдобразычлівейшы, ая, ае
3. Прыметнікі bonus — добры , malus — дрэнны , magnus — вялікі , parvus — малы , multus — шматлікі ўтвараюць ступені параўнання ад іншых асноў (суплетыўныя формы). Напрыклад:
4. Прыметнікі І-ІІ скланенняў на — eus , — ius , — uus утвараюць ступені параўнання пры дапамозе прыслоўяў magis — больш (comparatīvus), maxime — найбольш (superlatīvus) і звычайнай ступені прыметніка. Напрыклад:
magis idoneus, a, um
maxime idoneus, a, um
больш зручны, ая, ае
найбольш зручны, ая, ае
necessarius, a, um
magis necessarius, a, um
maxime necessarius, a, um
больш неабходны, ая, ае
найбольш неабходны, ая, ае
magis arduus, a, um
maxime arduus, a, um
больш круты, ая, ое
найбольш круты, ая, ое
5. Нескланяльныя прыметнікі frugi (бравы) і nequam (лянівы) утвараюць ступені параўнання, як скланяльныя: frugalior, ius, frugalissimus, a, um; nequior, ius, nequissimus, a, um.
6. У некаторых выпадках найвышэйшая ступень у лацінскай мове ўжываецца ў форме gradus elatīvus[3] з прэфіксам per або prae: periucundus — вельмі прыемны, praeclārus — вельмі слаўны.
[1] У адзіночным ліку прыметнік multus, a, um утварае comparatīvus толькі ў Nom., Acc. (plus pecuniae — больш грошай=большая колькасць грошай) і Gen. (pluris — даражэй=за большую цану) для ніякага роду.
[2] Формы plures, plura ўжываюцца пераважна ў параўнальным значэнні (plures sumus quam vos — нас больш, чым вас), а complūres, complūra (шматлікія) у параўнальным значэнні не ўжываюцца. Gen. гэтых прыметнікаў заканчваецца на -ium: plurium, complurium.
[3] Абсалютная найвышэйшая ступень, якая пазначае вельмі высокую ступень уласцівасці прадмета без параўнання яго з іншым прадметам.
Источник
Прыслоуе.Разрады прыслоуяу.Правапiс прыслоуяу.Асаблiвасцi утварэння i ужывання ступеняу параунання прыслоуяу
Разрады прыслоўяў паводле значэння
Месца (дзе? куды? адкуль? ) — высока, далёка, злева
Часу (калі? як доўга? з якога часу? да якога часу? ) аднойчы, летась, ноччу, надоўга, зранку
Прычыны (чаму? з якой прычыны? ) — згарача, нездарма, паняволі, спрасоння
Мэты (з якой мэтай? для чаго? ) – знарок, назло, напаказ
Спосабу дзеяння (як? якім чынам? ) — асцярожна, выразна, моўчкі, нязручна
Меры і ступені (колькі? наколькі? у якой ступені?) — багата, дастаткова, крыху, удвая, ледзь-ледзь
Правапис. 1. Пішуцца разам:
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, насупраць, заўчора,залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.;
прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох,учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, усямёх, надвое, натрое;
прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку,злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна,а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную,упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.
2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:
прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак,наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад,паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат,напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб,упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур’ёз і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення:зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары,угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы; звечара (але: з вечара да ранку), надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара),уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.
3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.
4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку), -і (-ы), -аму (-яму), -ому,
-му (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-брацку, па-мастацку, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:
у адкрытую.
6. Пішуцца асобнаблізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:
калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);
калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь,далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і інш.): падпаху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы.
7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:
без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;
да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;
на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;
з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.
8. Пішуцца асобна:
спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;
спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.;
выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.;але: якраз.
Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.
Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка.Прычыны i шляхi запазычвання iншамоунай лексiкi(паланiзмы,цюркiзмы,германiзмы и др.- даць прыклады)
Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па ступені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з’яў і аб’ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з’яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з’яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.
Паланiзмы.Як вядома, у складзе гiстарычнага полiлiнгвiзму, характэрнага для старабеларускай мовы, найбольш адчувальным было беларуска-польскае двухмоўе, якое iснавала амаль 4 стагоддзi. Уздзеянне польскай мовы на беларускую, якое пачалося ў ХIY ст., было абумоўлена ўзмацненнем ваенна-палiтычнага саюза Вялiкага княства Лiтоўскага i Польшчы пасля Крэўскай унii 1385 г. Гэта ўздеянне працягвалася ў далейшым i асаблiва ўзмацнiлася ў к. ХYI ст. пасля Люблiнскай унii 1569 г., калi Беларусь, як i ўсё ВКЛ, увайшла ў склад Рэчы Паспалiтай, у вынiку чаго важнейшыя дзяржаўныя iнстытуты былi ўстаноўлены па польскiм узоры .
Распаўсюджанню польскай мовы сярод беларусаў садзейнiчала тое, што беларуска-лiтоўская шляхта, iмкнучыся зраўняцца ў прывiлеях з польскай i ўмацаваць сваё сацыяльнае i эканамiчнае становiшча, прымала каталiцкае веравызнанне, засвойвала польскую мову, пераймала польскую культуру. Гэтаму працэсу спрыялi таксама рэгулярныя кантакты беларусаў i палякаў, – працяглыя паездкi беларускiх службовых асоб у Польшчу i палякаў на Беларусь, а таксама ўзнiкненне змешаных польска-беларускiх сем’яў .
Пашырэнне польскай мовы на Беларусi абумоўлiваў таксама працэс польскай экспансii на ўсходнiя землi. Першыя калонii палякаў на тэрыторыi сучаснай Беларусi з’явiлiся ўжо ў XII ст.. Яны засялялi ў першую чаргу землi Заходняй Беларусi, сумежнай з Польшчай. ‘Гродзеншчына i ўсходняя частка паўночнага Падляшша, якая знаходзiлася на шляху з Польшчы ў Вiльню, была асаблiва ўспрымальнай да пранiкнення польскага насельнiцтва i ўплыву польскай мовы’
Фанетычныя паланiзмы складаюць другую па колькасцi групу пасля лексiчных ( iх у складзе аналiзуемага матэрыялу – 263 (4,3%). Яны захоўваюць асобныя рысы польскай фанетыкi: 1) рэфлексацыю польскiх насавых галосных памiж зычнымi. Галосны ę перадаецца ў паланiзмах спалучэннямi э, а, е, ё, я + н, м: абрнч ‘абруч’ ( ДСЛ) ў: влна ‘шарсцяная матэрыя’ (СПБ)
Источник