Прыметники якия не утвараюць ступени параунання
Ступені параўнання могуць утвараць толькі якасныя прыметнікі (тыя, што абазначаюць прымету, якасць прадметаў, з’яў, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені). Пасля прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўжываецца прыназоўнік за:
Вышэйшы за яго, лепшы за ўсіх (нельга – вышэй яго!)
Таксама могуць ужывацца параўнальныя звароты са словамі чым і як:
Ён вышэйшы, чым брат.
У вёсцы няма лепшых яблык, як у майго суседа.
1. Вышэйшая ступень:
а) простая форма ўтвараецца:
цвёрды – цвярдзейшы, дарагі – даражэйшы
вялікі – большы, добры – лепшы
- Прыметнік вялікі мае дзве формы:
вялікі – найбольшы (колькасная прымета)
вялікі – найвялікшы (якасная прымета – ‘таленавіты, выдатны, выбітны’)
- Прыметнік добры таксама мае дзве формы:
добры – лепшы (добрай якасці)
добры – дабрэйшы (суадносіцца з назоўнікам дабрыня)
Увага!
Вышэйшая ступень параўнання ад малады – маладзейшы, ад стары – старэйшы. Прыметнікі малодшы, старшы ўжываюцца пры абазначэнні афіцыйных пасадаў і званняў і не маюць вышэйшай ступені параўнання: малодшы сяржант, старшы выкладчык. Прыметнік малодшы таксама ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’: малодшы брат, малодшая сястра, але старэйшы брат (не старшы!)
б) складаная форма ўтвараецца ад прыметніка пры дапамозе слоў больш/болей, менш/меней:
больш цвёрды, менш цвёрды (нельга – больш цвярдзейшы. )
2. Найвышэйшая ступень:
а) простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка пры дапамозе прыстаўкі най-:
вышэйшы – найвышэйшы (нельга – найвысокі. )
б) складаная форма ўтвараецца пры дапамозе прыметніка і словаў самы, найбольш, найменш, а таксама пры дапамозе вышэйшай ступені параўнання прыметніка са словамі за ўсіх, за ўсё, сярод усіх:
самы высокі, найбольш высокі, найменш высокі, вышэйшы за ўсіх (нельга – вышэй за ўсіх. )
Увага!
Формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў могуць абазначаць самую высокую (ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з іншымі: найшчаслівейшы дзень, найбагацейшы чалавек (нельга – багацейшы чалавек. )
Ступені параўнання не ўтвараюць
- Адносныя і прыналежныя прыметнікі (студэнцкі, Віцеў)
- Складаныя прыметнікі (сіне-зялёны)
- Прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці –ават-, -яват- (белаваты)
- Прыметнікі, якія называюць колькасна нязменныя прыметы, якія не могуць праяўляцца ў большай ці ў меншай ступені (жывы, халасты)
- Прыметнікі, якія абазначаюць масці жывёл (буланы)
- Прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (вішнёвы, крэмавы).
Заданні
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Утварыць магчымыя формы параўнання прыметнікаў:
Салодкі – 1. саладзейшы, 2. больш/менш салодкі, 3. найсаладзейшы, 4. найбольш/найменш салодкі, самы салодкі, саладзейшы за ўсё
Звонкі – 1. званчэйшы, 2. больш/менш звонкі, 3. найзванчэйшы, 4. найбольш/найменш звонкі, самы звонкі, званчэйшы за ўсіх
Стараваты – не ўтварае (непаўната якасці)
Шпаркі – 1. шпарчэйшы, 2. больш/менш шпаркі, 3. найшпарчэйшы, 4. найбольш/найменш шпаркі, самы шпаркі, шпарчэйшы за ўсіх
Гарадскі – не ўтварае (адносны прыметнік)
Даўганогі – не ўтварае (складаны прыметнік)
Дрэнны – 1. горшы, 2. больш/менш дрэнны, 3. найгоршы, 4. найбольш/найменш дрэнны, самы дрэнны, горшы за ўсё
Босы – не ўтварае (нязменная якасць)
Бурачковы – не ўтварае (колер праз адносіны да прадмета)
Мяккі – 1. мякчэйшы, 2. больш/менш мяккі, 3. наймякчэйшы, 4. найбольш/найменш мяккі, самы мяккі, мякчэйшы за ўсё
Перакласці сказы:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Мед слаще сахара. – Мёд саладзейшы за цукар (Мёд саладзейшы, чым цукар)
Железо легче золота. – Жалеза лягчэйшае за золата.
Летние дни длиннее зимних. – Летнія вакацыі даўжэйшыя за зімовыя.
Эта книга интереснее той. – Гэта кніга цікавейшая за тую.
Озеро Нарочь больше и глубже Свитязи. – Возера Нарач большае і глыбейшае за Свіцязь.
Бритва острее ножа. – Брытва вастрэйшая за нож.
Имя Якуба Коласа носит одна из красивейших площадей столицы. – Імя Якуб Коласа носіць адна з найпрыгажэйшых плошчаў сталіцы.
Софийский собор в Полоцке – одна из древнейших каменных построек в нашей стране. – Сафійскі сабор у Полацку – адна з найстаражытнейшых мураваных пабудоваў у нашай краіне.
Последняя задача была проще предыдущей. – Апошняя задача была прасцейшая за папярэднюю.
Брат был старше меня на 3 года. – Брат быў старэйшы за мяне на 3 гады.
Добрая слава дороже богатства. – Добра слава даражэйшая за багацце.
Источник
Ступені параўнання прыметнікаў. 6 клас
Описание презентации по отдельным слайдам:
СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІК
Арфаграфічная хвілінка Спішыце, устаўляючы літары е, ё, я. Б..склапотны, ф..льетон, сп..вак, с..мнаццаты, н..здарма, б..дняк, б..дната, дэл..гацыя, п..рсцёнак, запав..дзь, з..лкі, м..сці, кал..ндар, выгл..д, б..нзін.
Арфаграфічная хвілінка Праверым напісанае Бесклапотны, фельетон, спявак, сямнаццаты, нездарма, бядняк, бедната, дэлегацыя, пярсцёнак, запаведзь, зёлкі, месці, каляндар, выгляд, бензін.
Адрозненне якасных прыметнікаў ад адносных
Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеняў параўнання
Утварэнне прыналежных прыметнікаў
Номер материала: ДБ-1592701
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Минобрнауки выработает единый подход к допуску студентов к очным занятиям
Время чтения: 2 минуты
Минобрнауки планирует начать учебный год 1 сентября
Время чтения: 1 минута
Путин поручил разработать программу содействия занятости молодежи
Время чтения: 1 минута
В России высоко востребованы специалисты в сфере педагогики
Время чтения: 1 минута
Петербургская школьница набрала 300 баллов на ЕГЭ
Время чтения: 1 минута
В России предложили выдавать ряду школьников сертификаты на курсы по подготовке к ЕГЭ
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Источник