- Ступені параўнання прыметнікаў.
- Ступені параўнання прыметнікаў
- Ступені параўнання прыметнікаў
- Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
- Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
- Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
- Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання з прыназоўнікамі
- Не блытаць
- § 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў
- Оглавление
- Правіла
- Практыкаванне № 264-1
- Практыкаванне № 264-2
- Практыкаванне № 264-3
- Практыкаванне № 264-4
- Практыкаванне № 264-5
- Практыкаванне № 264-6
- Практыкаванне № 264-7
- Практыкаванне № 264-8
- Практыкаванне № 264-9
- Практыкаванне № 264-10
- Практыкаванне № 264-11
- Практыкаванне № 264-12
Ступені параўнання прыметнікаў.
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.
Форма вышэйшай ступені параўнання паказвае, што ў пэўным прадмеде якасці больш ці менш у параўнанні з іншым прадметам або аднаму прадмету ўласціва розная ступень якасці ў залежнасці ад часу і абставін: ласкавы — ласкавейшы, дарагі — даражэйшы.
П р о с т ы я формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца ад асновы якаснага прыметніка пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-) і адпаведных канчаткаў, пры гэтым могуць выпадаць суфіксы -к-, -ок- і чаргавацца канцавыя зычныя ўтваральных асноў: смелы — смялейшы, прыгожы — прыгажэйшы, блізкі — бліжэйшы, высокі — вышэйшы.
У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-, які далучаецца да суплетыўнай асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, малы — меншы, вялікі — большы.
Заўвага. 1. Хоць прыметнікі малодшы, старшы і ўтвораны пры дапамозе суфікса -ш-, але яны ў афіцыйных назвах пасад і званняў (малодшы навуковы супрацоўнік, малодшы сяржант, старшы выкладчык, старшы лейтэнант) не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.
2. Нязменныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў з суфіксам -ей (-эй) — святлей, дужэй — лічацца адхіленнямі ад літаратурнай нормы. Іх ужыванне ў творах мастацкай літаратуры (часцей у паэзіі) абумоўлена рытмікай і рыфмай верша:
Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней), куды больш (менш), яшчэ больш (менш): здольны — больш (болей) здольны, менш (меней) здольны, яшчэ больш (мснш) здольны.
Найвышэйшая ступень параўнання прыметніка паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найлепшая з нашых дарог — дарога дадому. (Панч.)
П р о с т ы яформы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: прыгажэйшы — найпрыгажэйшы, выдатнейшы — найвыдатнейшы.
Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы дарагі, самы радасны, самы ветлівы, найбольш дарагі, найбольш радасны, найбольш ветлівы, найменш зручны, найменш прыгодны.
Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і семантыкі. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-), -ім-: бліскучы, квітнеючы, любімы, з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н- і інш.: махнаты, хваравіты, максімальны, гаваркі, дажджлівы, спрыяль- ны, марозны, слушны.
Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават-(-яват-): зеленаваты, стараваты, з суфіксамі -ав-(-ов-), нізавы, каляровы, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: сляпы, глухі, жывы, нямы, босы, называюць масці жывёл: буланы, пярэсты, рабы, абазначаюць колер прадмстаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: блакітны, бэзавы, васільковы, вішнёвы. Не могуць утвараць форм ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: светласіні, чарнавокі.
Адносныя прыметнікі, якія перайшлі ў якасныя, таксама не ўтвараюць ступеней параўнання (лісіная вёрт касць, вішнёвыя вочы).
Формы якаспых прыметнікаў, якія выражаюць значэнне высокай ці вельмі высокай меры якасці (высачэзны, шырачэзны, даўжэзны) ці яе непаўнаты (сіняваты, рыжаваты, смуглявы) без параўнання з якасцю іншых прадметаў, называюць формамі ацэнкі. Гэтыя формы прыметнікаў перадаюць адносіны асобы да выражанай прыметы.
Утвараюцца формы ацэнкі ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў і прыставак. Так, суфіксы -еньк- (-эньк-, -аньк-), -енечк-: новенькі, старэнькі, добранькі, міленькі, маленечкі, маладзенечкі і менш пашыраныя -ютк-, -юсеньк-, -юпасеньк-:бялюткі, бялюсенькі, малю- пасенькі надаюць прыметнікам памяншальна-ласкальнае значэнне, а суфіксы -эзн- (-ачэзн-), -эразн- -ізн-, -ізарн-, -енн— павелічальна-ўзмацняльнае — значэнне вельмі высокай якасці: высачэзны, шырачэзны, даўжэзны, вя- лізны, велізарны, здаравенны, страшэнны. Суфікс -ават- (-яват-) надае прыметнікам значэнне непаўнаты якасці: жаўтаваты, сіняваты.
Прыстаўка за- ўтварае формы ацэнкі са значэннем невялікага перавышэння ці змяншэння меры якасці і са значэннем вялікай меры якасці: зацесны ‘цеснаваты’ і зацесны ‘вельмі цесны’, завялікі, замалады, зашырокі. Прыстаўка звыш- надае прыметнікам значэнне перавышэння пэўнай якасці: звышчуллівы, звышпланавы, звышмагутны, а прыстаўкі архі- і ультра—значэнне гранічнай меры якасці: архірэакцыйны, ультрагукавы, ультракароткі.
Дата добавления: 2015-11-26 ; просмотров: 1873 | Нарушение авторских прав
Источник
Ступені параўнання прыметнікаў
Дата канвертавання | 01.05.2016 |
Памер | 47.48 Kb. |
Ступені параўнання прыметнікаў
добры – дабрэйшы (суадносіцца з назоўнікам дабрыня) | утвараецца ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка пры дапамозе прыстаўкі най-: ( дарагі – найдарожшы вялікі – найвялікшы (якасная прымета – ‘таленавіты, выдатны, выбітны’). | |||||
складаная | утвараецца пры дапамозе слоў больш / болей, менш / меней + зыходная форма прыметніка(!): менш+кіслы→менш кіслы, больш+высокі→больш высокі (
в |
ВЫШЭЙШАЯ СТУПЕНЬ ПАРАЎНАННЯ абавязкова ўжываецца з аб’ектам параўнання ў форме:
Формы Р. скл. без прыназоўніка тыпу ‖смялей яго‖, ‖святлей расы‖ — гэта рускія канструкцыі, гэта адхіленне ад нормаў беларускай мовы.
Формы Р. скл. з прыназоўнікам ад у беларускай мове дапушчальныя ў мастацкім стылі (але не ў навуковым і не ў дзелавым): Мацнейшым ад голасу быў посвіст бурану.
Ступені параўнання не ўтвараюць:
1) адносныя і прыналежныя прыметнікі: студэнцкі, Віцеў;
2) складаныя прыметнікі: белавокі, лапавухі, чаргабровы, цёмна-сіні;
3) прыметнікі з суфіксамі непаўнаты якасці -ават-, -яват- : белаваты, караткаваты, велікаваты.
4) прыметнікі, якія абазначаюць колькасна нязменную якасць, якая не можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені: сляпы, глухі, жывы, халасты,замужняя, жанаты, босы, голы, мёртвы, вусаты, рагаты, крывы і інш.;
5) прыметнікі, якія абазначаюць масці жывёл: буланы, руды, рыжы, буры, гняды, вараны, рабы, кары, русы, пярэсты;
6) прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: карычневы, блакітны, бронзавы, васільковы, ружовы, вішнёвы, крэмавы і інш.
Источник
Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – ступені параўнання прыметнікаў.
Якасныя прыметнікі, якія, што сведчыць з назвы, абазначаюць якасць прадмета, істоты або з’явы, могуць утвараць ступені параўнання.
Нельга ўтвараць ступені параўнання ад прыметнікаў, якія абазначаюць:
- колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (ружовы, слівовы)
- масць жывёлы (гняды, рабы)
А таксама ад прыметнікаў:
- адносных і прыналежных (школьны, татаў)
- складаных (бела-блакітны, шэра-зялёны)
- якія маюць суфікс непаўнаты якасці -ават-, -яват- (малаваты, крываваты)
- якія называюць колькасна нязменныя прыметы (жанаты, цяжарная)
Ступеней параўнання прыметнікаў усяго дзве: вышэйшая і найвышэйшая.
Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
Вылучаюць дзве формы ўтварэння вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў: простая і складаная. У простай форме змяняецца пачатковая форма прыметніка, у складанай да яе дадаюцца словы «больш»/»менш», «болей»/»меней».
Простая форма можа ўтварацца з дапамогай суфіксаў —эйш-, —ейш- (высокі – вышэйшы, смелы – смялейшы). Выключэннем з’яўляюцца словы «малады» і «стары». Пры абазначэнні воінскіх званняў і дзяржаўных пасад ужываюцца формы «малодшы» і «старшы». Таксама ў дачыненні да сваякоў замацавалася ўжыванне формаў «малодшы» – «старэйшы» (брат).
Таксама вышэйшая ступень параўнання можа ўтварацца суплетыўна – ад іншага кораня з даданнем суфікса —ш-: добры – лепшы.
Словы, формы параўнання якіх утвараюцца суплетыўна, належаць да найбольш старажытнай лексікі, часта агульнай для ўсіх індаеўрапейскіх моў.
Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
У гэтай ступені таксама вылучаюць простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе прыстаўкі най-: лепшы – найлепшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.
Для ўтварэння складанай формы трэба да якаснага прыметніка дадаць словы «самы», «найбольш»/»найменш»: самы прыгожы, найбольш зразумелы, найменш шкодны.
Таксама найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў утвараецца ад вышэйшай ступені пры дапамозе слоў «за ўсіх», «за ўсё», «сярод усіх»: лепшы за ўсё, прыгажэйшы за ўсіх.
Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання з прыназоўнікамі
Пасля прыметнікаў у адной са ступеняў параўнання можа ўжывацца прыназоўнік «за»: прыгажэйшы за яго, старэйшы за мяне. Таксама з дапамогай службовых слоў «як» і «чым» утвараецца параўнальны зварот: гэта правіла больш простае, чым апошняе; я не памятаю восені цяплей, як гэта.
Не блытаць
Прыметнік «добры» можа ўтвараць вышэйшую форму параўнання як з дапамогай суфікса —эйш-, так і суплетыўна, але значэнні будуць рознымі. Так, «лепшы» ўжываецца ў значэнні «лепшы па якасці», а «дабрэйшы» – як характарыстыка рысы характару.
Прыназоўнік «вялікі» можа ўтвараць форму «найвялікшы», і яна будзе мець значэнне «выбітны, таленавіты (чалавек)».
Источник
§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 28 Июнь 2021, 22:03 |
Оглавление
Правіла
Практыкаванне № 264-1
Прачытайце верш. Якія прыметнікі дапамагаюць аўтару ахарактарызаваць матулю?
Самыя добрыя вочы — матчыны.
Самыя дбайныя рукі — матчыны.
Самае чуйнае сэрца — матчына.
Самая шчырая песня — матчына.
Самая светлая радасць — матчына.
Самая ціхая крыўда — матчына.
Самая цяжкая стома — матчына.
Самая вострая скруха — матчына.
Самыя горкія слёзы — матчыны.
Самы пякучы час — без яе.
Растлумачце значэнне слова скруха.
У якой форме ўжываюцца прыметнікі ў тэксце? Вызначце, як яна ўтварылася. Ці можна замяніць складаную форму ступені параўнання прыметнікаў простай формай? Абгрунтуйце сваю думку.
Практыкаванне № 264-2
Разгледзьце схему.
Практыкаванне № 264-3
Ад прапанаваных слоў утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання. Ад якіх прыметнікаў нельга ўтварыць ступені параўнання?
Мяккі, салодкі, працяглы, цвёрды, халасты, свежы, цікавы, бронзавы, рабы, цёмна-сіні, новы, гняды, смачны, жоўты, перадавы, малы, разумны, аднавокі, шараваты, нізкарослы, сярдзіты, чорны.
Практыкаванне № 264-4
Разгледзьце схему «Спосабы словаўтварэння прыметнікаў». Запоўніце яе словамі для даведкі.
Для даведкі: наднёманскі, супермодны, мядовы, паўночналюдскі, вышэйадзначаны, веерападобны.
Практыкаванне № 264-5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып і стыль. Каго, на вашу думку, сімвалізуюць дрэвы?
«Паэтычны лес»
Беларуская паэзія ўяўляецца нашым жа беларускім лесам, дзе вельмі дружна і зусім натуральна суседнічаюць усе пароды дрэў, што растуць адвеку на гэтай зямлі. Дзясяткі розных парод дрэў, але ў кожнага — свая прыгажосць, свая трываласць і даўгавечнасць, свае цвет і водар, свая пара́ квітнення і адцвітання.
Высач..зныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвыша..цца над усімі і безумо..на маюць права на асаблівую ўвагу бо складаюць найбольш..ю славу з..млі якая іх узгадавала. Але яны зусім не прын..жаюць выс..кароднай годнасці вечназялёных карабельных сос..н кашлатых* в..страверхіх ялін кучаравых клёнаў і ц..ністых ліп мускулістых вязаў і св..тлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы і трапяткія асіны і лагодныя таполі і сціплыя вольхі. Усе яны не ў кры..дзе на лёс бо хапае святла і прастор.. і для русакосых вербаў сарамяжлівых рабін ш..рпатых алешын калючага ядлоўц.. . А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў дзівосная с..мфонія шумаў і пошумаў!
Чымсьці накшталт гэтага лесу бачыцца і наша паэзія. Шматлікая грамада талентаў, у кожнага з якіх свая краса і сіла, свая трываласць і даўгавечнасць, свой цвет і водар. І ніякі сапраўдны талент не можа быць заменены дубам-веліканам. Ужо хоць бы таму, што на дубе не растуць арэхі. Прапануюць, напрыклад, чытачу томік вершаў таленавітага паэта-публіцыста, а яму такая паэзія не вельмі па душы, бо хочацца пачытаць што-небудзь з пейзажнай лірыкі. Прапануюць камусьці кнігу таленавітага паэта філасофскага складу, але ў яго творчасці нават і не начаваў гумар. А чытачу, хлебам не кармі, дай пачытаць што-небудзь вясёлае, гумарыстычнае або сатырычнае. Вось і выходзіць, што адзін паэт не можа падмяніць другога, бо ў кожнага ёсць нешта сваё, адметнае, тое, чым ён адрозніваецца ад іншых аўтараў. Ёсць свае — большай ці меншай сілы — паэтычныя чары, якія прывабліваюць да яго людскія душы.
«Паэтычны лес» вялікі. Іншы можа і не заўважыць, што апрача «дубоў ды сосен» ёсць яшчэ шмат вельмі прыгожых хвойных і зеленалістых «дрэў» (Паводле Н. Гілевіча).
У якім абзацы падаецца апісанне беларускага лесу? Якія часціны мовы дапамагаюць аўтару апісаць прыгажосць беларускай прыроды? З якой мэтай аўтар ужывае ў тэксце складаныя прыметнікі?
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
Вызначце, як утварыліся выдзеленыя ў тэксце прыметнікі.
З трэцяга абзаца тэксту выпішыце фразеалагізм з кампанентам хлеб. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.
Практыкаванне № 264-6
Ад прапанаваных назоўнікаў утварыце прыметнікі, растлумачце іх напісанне.
Палессе, казах, шавец, Данбас, мастак, Каўказ, чэх, Чэрвень, грамадства, Латарынгія, Нью-Ёрк, студэнт, Бангкок, Нясвіж, Пухавічы, Смалявічы, Добруш, Рыга, славак, студзень, Таганрог, Свіцязь, Брэст, швед, Любань, француз, калмык, узбек, восень, Слаўгарад, рыбак, Добруш, Мядзел, дэпутат, конь, Канада.
Практыкаванне № 264-7
Утварыце словазлучэнні з прыметнікамі. Растлумачце іх правапіс.
Пярсцёнак з серабра, укус змяі, шар з агню, слуп з бетону, каша з аўсу, перапынак на абед, багаты песнямі край, зліткі з волава, вырабы з гліны, лыжка з дрэва, каўбаса са свініны, посуд са шкла, сумка са скуры, камбайн для кухні, песні на Купалле, капялюш з саломы, стыпендыя імя каго-небудзь, пдтрымка таварыша, глеба з вялікай прымссю пяску.
Практыкаванне № 264-8
Прачытайце выразна тэкст. Раскажыце, якія назоўнікі з’яўляюцца агульнымі, а якія — уласнымі. Прывядзіце прыклады з тэксту.
Зямля Беларусі! Вачыма азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных сл кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары * ,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры.
Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты,
Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй.
О, як ты прыгожа над Нёманам, лета!
Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам
І водарам ясных купальскіх начэй.
Выпішыце з верша ўласныя назоўнікі (у пачатковай форме), утварыце ад іх прыметнікі. Складзіце і запішыце словазлучэнні, растлумачце ўтварэнне і правапіс прыметнікаў.
Узор: Беларусь — беларуская мова.
Практыкаванне № 264-9
Прачытайце фразеалагізмы, што ўзыходзяць да антычнай міфалогіі. Раскрыйце іх сэнс. Растлумачце, як утварыліся прыметнікі ў іх складзе.
Ахілесава пята, праметэеў агонь, арыядніна ніць, танталавы мукі, аўгіевы стайні.
Карыстаючыся рознымі крыніцамі, раскажыце пра паходжанне гэтых устойлівых выразаў. Дакажыце, што прыметнікі ў складзе фразеалагізмаў з’яўляюцца якаснымі.
Практыкаванне № 264-10
Прачытайце табліцу. Раскажыце аб правапісе склонавых канчаткаў якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку.
Практыкаванне № 264-11
Прачытайце тэкст на рускай мове. Якая праблема ў ім падымаецца? Вызначце стыль тэксту. Якія разрады прыметнікаў пераважаюць у ім? Чаму?
Цель 14. Сохранение и рациональное использование океанов, морей и морских ресурсов в интересах устойчивого развития
Океаны являются источником важнейших природных ресурсов, в том числе наиболее важных продуктов питания, лекарств, биологического топлива и др. Они способствуют наилучшему расщеплению и удалению отходов и загрязнения, а входящие в их состав прибрежные экосистемы выполняют роль буферов, снижающих наносимый штормами ущерб.
Вместе с тем неправильное управление морскими ресурсами приводит к чрезмерному вылову рыбы, что ведет к невосполнимым потерям. Около 20 % коралловых рифов уничтожено, и возможности их восстановления отсутствуют. Увеличение объема мусора, сбрасываемого в океаны, значительно воздействует на окружающую среду и экономику (По материалам сайта www.mir. pravo.by).
Источник — крыніца
Невосполнимый — непапаўняльны
Окружающая среда — навакольнае асяроддзе
Потеря — страта
Расщепление — расшчапленне
Сбрасываемый — які скідваюць
Снижающий — што зніжае
Топливо — паліва
Управление — кіраванне
Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Прапануйце свой варыянт мер па захаванні Сусветнага акіяна.
Якія яшчэ мэты ўстойлівага развіцця вы ведаеце?
Практыкаванне № 264-12
Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце сваю думку, карыстаючыся кампазіцыйнай схемай. Падбярыце да тэксту загаловак.
Радзіма шахмат — Індыя. Час узнікнення іх прыпадае на першыя стагоддзі нашай эры і ахутаны смугою прыгож.. легенд. Яны апавядаюць пра стварэнне мудр.. гульні, здольн.. даць невычэрпн.. спажыву розуму, захаплення радасцямі бяскроўн.. бойкі, суцяшэння ў розн.. праявах чалавеч.. жыцця. Сучасныя шахматы — гэта вынік шматвяков.. эвалюцыі гульні.
За апошн.. сто гадоў гісторыкі назапасілі шмат інфармацыі пра шахматы пры раскопках сл гістарычн.. цэнтраў гарадоў Усходняй Еўропы. На сённяшні дзень няма адзін.. думкі, як і адкуль прыйшлі на беларуск.. землі шахматы. Ёсць меркаванне, што яны ад арабаў трапілі ў Еўропу, а адтуль — у Беларусь. Некаторыя даследчыкі лічаць, што шахматы трапілі да нас з Візантыі ці Скандынавіі. сн Так ці інакш, але з двух дзясяткаў населен.. пунктаў на землях усходн.. славян, дзе былі знойдзены шахматы, чатырнаццаць — беларускія гарады.
Вывучэнне тысячагадов.. гісторыі шахмат на землях Беларусі паказвае, як усходняя гульня прайшла шматвяковы шлях развіцця і стала адным з элементаў нацыянальн.. культуры (Паводле В. Сташчанюка).
Якія вы ведаеце назвы шахматных фігур? Адушаўлёнымі ці неадушаўлёнымі назоўнікамі яны з’яўляюцца?
Спішыце тэкст, устаўляючы канчаткі прыметнікаў.
Запішыце назоўнікі Індыя, Еўропа, Беларусь, Візантыя, Скандынавія ў форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку.
Зрабіце марфалагічны разбор чатырох прыметнікаў з тэксту.
Разгледзьце фотаздымак. Якія шахматныя фігуры на ім пададзены? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра самыя вялікія сучасныя шахматы.
Источник